4 траўня 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі п'янага інструктара аўташколы

У Менску затрымалі п'янага інструктара аўташколы

Нецвярозы майстар вытворчага навучання адной са сталічных аўташкол трапіў у поле зроку Дзяржаўтаінспекцыі.

«Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу на вуліцы Даўгабродскай у Менску, - распавяла onliner.by падрабязнасці Таццяна Таляронак, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Партызанскага раёна. - Навучальны ВАЗ, які ехаў на запраўку, спынілі для праверкі дакументаў. Супрацоўнікі вырашылі праверыць не толькі неабходную дакументацыю, але і фізічны стан 47-гадовага кіроўцы».

«Падчас гутаркі інспектары адчулі рэзкі пах алкаголю, які зыходзіў ад работніка аўташколы, - удакладніла Таццяна Таляронак. - Неадкладна яго даставілі ў наркалагічны дыспансер. Пры правядзенні агляду ў крыві парушальніка было выяўлена 0,6 праміле алкаголю. Пазней сам кіроўца прызнаўся, што раніцай, пасля праходжання лекара на працоўным месцы, выпіў бутэльку піва, так як не збіраўся садзіцца за руль».

На дадзены момант на майстра вытворчага навучання складзены адміністрацыйны пратакол за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, вынікам якога можа стаць штраф у памеры да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках