Крыніца: Жыліна заарыштавалі дома людзі ў цывільным
14- 10.07.2014, 14:33
- 32,299
Ніякай інфармацыі пра лёс былога кіраўніка "Белнафтахіма" няма ўжо 10 дзён.
Крыніца charter97.org намагае, што кіраўнік канцэрна "Белнафтахім" быў арыштаваны ў сябе дома ўвечары 1 ліпеня.
Афіцыйна спраўдзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю не выпадае ўжо 8 дзён. Пра тое, што Жыліна арыштавалі і змясцілі ў следчы ізалятар, крыніца паведаміла charter97.org увечары 2 ліпеня.
Праз некалькі гадзін на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі была апублікаваная пастанова ўрада ад 30 чэрвеня 2014 года № 631 аб звальненні Ігара Жыліна з пасады кіраўніка канцэрна, хоць яшчэ 1 ліпеня Жылін віншаваў работнікаў нафтахімічнай галіны з Днём Рэспублікі. У пастанове прычына звальнення не пазначаная.
7 ліпеня, у першы працоўны дзень пасля выходных, рэдакцыя charter97.org паспрабавала даведацца пра лёс вялікага чыноўніка ў Генпракуратуры.
"Мы пакуль што гэта не камэнтуем", - заявілі charter97.org ў Генпракуратуры Беларусі. На ўдакладняльнае пытанне аб тым, ці можна атрымаць камэнтар на тэму ў Следчым камітэце, прадстаўнік Генпракуратуру сказаў: "Не, бо мы гэта пакуль не камэнтуем".
Сёння, 10 ліпеня, нашаму журналісту выпала пагаварыць з прадстаўніком Следчага камітэта Беларусі.
На пытанне карэспандэнта сайта charter97.org «ці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Жыліна Ігара Фёдаравіча і ці арыштаваны ён» начальнік аддзела інфармацыі СК Сяргей Кабаковіч падкрэсліў, што ў яго няма інфармацыі пра лёс экс-кіраўніка «Белнафтахіма» пасля ягонага звальнення.
«Усё досыць проста і, можа быць, у пэўнай ступені няпроста. Бо ніякай інфармацыі пра тое, што адбываецца з Жыліным, у мяне зараз няма. Як толькі яна будзе ў мяне, мы яе абавязкова апублікуем», - сказаў ён.
Мы сочым далей за лёсам былога кіраўніка "Белнафтахіма".