2 траўня 2024, Чацвер, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомразвіцця Расеі: Адток капіталу дасягне $100 мільярдаў

17
Мінэканомразвіцця Расеі: Адток капіталу дасягне $100 мільярдаў

Адток капіталу з Расеі можа дасягнуць 100 мільярдаў даляраў да канца гэтага года.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця РФ Андрэй Кляпач, піша РІА «Новости».

Паводле ягоных слоў, папярэдняя ацэнка сумы адтоку капіталу складала амаль 90 млрд даляраў. «Мабыць, можа быць і больш. Да 100, наўрад ці больш», - заявіў чыноўнік.

Андрэй Кляпач адзначыў, што ў першым паўгоддзі 2014 года з краіны вывезлі ў 2,2 разы больш грашовых сродкаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Як адзначаюць у расейскім Цэнтрабанку, чысты адток капіталу за ўвесь мінулы год склаў 59,7 млрд даляраў.

Раней Андрэй Кляпач ахарактарызаваў стан расейскай эканомікі як стагнацыйны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках