2 траўня 2024, Чацвер, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрычнасць у Слоніме будуць атрымліваць з каналізацыі

24
Электрычнасць у Слоніме будуць атрымліваць з каналізацыі

На новы энэргаэфектыўны праект плануецца вылучыць амаль 4 мільёны еўра.

Не так даўно ў Слоніме задумаліся над тым, як досыць працаёмкі працэс ачысткі сцёкавых вод зрабіць больш экалагічным і эканамічным. Пры фільтрацыі сцёкаў застаецца нямала адходаў, якія патрабуюць спецыяльнага захавання. Гэтыя адходы (адмыслоўцы называюць іх ападкамі) пагаршаюць экалогію і забруджваюць глебу. У Еўропе ўжо даўно навучыліся з гэтых адходаў атрымліваць прыбыткі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Вось і ў Слоніме падумалі, што з гэтых ападкаў можна атрымаць біягаз, які потым будуць выкарыстоўваць для атрымання электраэнэргіі. Тэхналогія гэтая досыць складаная, але калі коратка, то асадак, які ўтвараецца на ачышчальных збудаваннях, будзе загружацца ў спецыяльныя рэзервуары - метантэнкі. Там адходы пры дапамозе бактэрый будуць зброджваць. У канчатковым выніку атрымаецца біягаз, які і дасць патрэбныя кілаваты.

- Атрыманы біягаз будзе спальвацца на спецыяльных кагенерацыйных устаноўках, што дасць магчымасць выпрацоўваць цеплавую і электрычную энергію, - распавёў «КП» галоўны інжынер ААТ «Слонімскі водаканал» Алег Конан. - А яна будзе выкарыстоўвацца на ачышчальных збудаваннях каналізацыі Слоніма. Вось такі замкнёны цыкл, і практычна безадходная вытворчасць.

Напоўніцу новая ўстаноўка запрацуе ў 2017 годзе. Фінансаваць праект будуць дзве арганізацыі: Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Шведскае міжнароднае агенцтва ў развіцці супрацоўніцтва. Усяго плануюць вылучыць амаль 4 мільёны еўра.

- А што дасць гэты праект гораду?

- Цяпер распрацоўваецца базавы праект на ўвесь тэхналагічны цыкл апрацоўкі асадку. Укараненне гэтай тэхналогіі дазволіць развязаць шэраг экалагічных праблем: будуць менш выкарыстоўвацца землі для размяшчэння ападкаў сцёкавых вод, істотна паменшыцца колькасць выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу, скароціцца санітарна-ахоўная зона вакол ачышчальных збудаванняў каналізацыі. У выніку - экалагічнае становішча ў рэгіёне палепшыцца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках