Захопнікі Данбаса рыхтуюць наступ на Запарожжа і Харкаў
41- 11.07.2014, 20:55
- 71,616
Верхаводы тэрарыстаў запланавалі контрнаступленне на выходных.
Ігар Гіркін і Валерый Болатаў абмяркоўвалі пытанні правядзення ў суботу атакі з Луганску ў Харкаўскім кірунку, а з Данецка - у Запарожскім. Узброеныя тэрарысты, якія цяпер базуюцца ў Луганску і Данецку, рыхтуюць контрнаступленне на 12 ліпеня, піша Дело.
Пра гэта заявіў кіраўнік грамадскай арганізацыі - Грамадзянская ініцыятыва «Права справа» Дзмітрый Снегіроў, які запэўніў, што гэтая інфармацыя атрыманая ад крыніц, блізкіх да самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі».
З ягоных слоў, 10 ліпеня «галоўнакамандуючы» баевікоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Гіркін і самаабвешчаны губернатар Луганскай вобласці Валерый Болатаў правялі нараду, на якой абмяркоўвалі пытанні контрнаступлення апалчэнцаў.
«Паводле інфармацыі крыніц, контрнаступленне было прызначана на 12 ліпеня, у двух кірунках: з Луганску - у Харкаўскім кірунку, з Данецка - у Запарожскім кірунку», - паведаміў Снегіроў.
Пры гэтым ён нагадаў, што ў Луганск сёння заехалі 6 танкаў, 6 БТРаў, 2 устаноўкі «Град» і 8 КАМазаў з баевікамі з боку горада Сухадольска, пераадолеўшы ўкраінска-расейскую мяжу.