Аварыя ў маскоўскім метро вачыма відавочцаў
27- 15.07.2014, 14:16
- 48,890
Колькасць загінулых падчас аварыі ў маскоўскім метро дасягнула 19 чалавек.
Больш за 100 чалавек шпіталізаваныя, паведамляе МНС.
Відавочцы аварыі размяшчаюць у інтэрнэце фатаграфіі з месца здарэння.
Нагадаем, цягнік маскоўскага метро сышоў з рэек а 09:25 паводле мясцовага часу на перагоне «Парк Перамогі» - «Славянскі бульвар», паведамляе прэс-служба Маскоўскага метрапалітэна. Паводле звестак ІТАР-ТАСС, сышлі з рэек тры вагоны цягніка.