2 траўня 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы гатовыя пайсці толькі на дзвюхстаронняе спыненне агню пры маніторынгу АБСЕ

17
Кіраўнік МЗС Украіны: Мы гатовыя пайсці толькі на дзвюхстаронняе спыненне агню пры маніторынгу АБСЕ

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заяўляе, што ўкраінскія ўлады гатовыя пайсці толькі на дзвюхстаронняе спыненне баявых дзеянняў ва ўсходніх рэгіёнах краіны.

Павел Клімкін нагадаў, што ўкраінская старана аб'яўляла аднастаронняе спыненне агню, аднак непрыняцце гэтай ініцыятывы з боку ваеўнікоў прычынілася да шматлікіх ахвяр, паведамляе Зеркало недели.

"Цяпер мы павінны дамагчыся дзвюхстаронняга спынення агню, якое будзе адбывацца пад маніторынгам АБСЕ", - сказаў Клімкін на прэс-канферэнцыі аб выніках чатырохстаронняй міністэрскай сустрэчы ў Бэрліне ў сераду, 2 ліпеня.

Кіраўнік МЗС Украіны нагадаў, што ўкраінская старана абвяшчала аднастаронняе спыненне агню, аднак непрыняцце гэтай ініцыятывы з боку ваеўнікоў прычынілася да шматлікіх ахвяр. "Мы страцілі шмат часу, шмат жыццяў, у перыяд аднастаронняга спынення агню з боку ўкраінскіх сіл", - падкрэсліў Клімкін.

Кіраўнік МЗС адзначыў таксама, што Украіна выступае за больш хуткае пасяджэнне трохстаронняй кантактнай групы, аднаўленне кантролю на мяжы і неадкладнае вызваленне закладнікаў ва ўсходніх рэгіёнах. "Мы прадэманстравалі сваю ахвоту хутчэйшага аднаўлення працы трохстаронняй кантактнай групы", - сказаў Клімкін.

Акрамя таго, ён адзначыў, што на сённяшні дзень важна аднавіць кантроль на ўкраінска-расейскай мяжы, каб спыніць плынь зброі і ваеўнікоў. "Мы патрабуем неадкладнага вызвалення закладнікаў", - дадаў ён. Таксама кіраўнік МЗС выказаў ахвоту ўкраінскай стараны спрыяць дзейнасці маніторынгавай групы АБСЕ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках