7 траўня 2024, aўторак, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз трапіў у пастку (Відэа)

10

Еўразвяз трапіў у самую сапраўдную пастку, у якой не збіраўся быць, мяркуе журналіст Віталь Портнікаў.

Пра гэта і іншае ён распавёў у эфіры UKRLIFE.TV.

«Еўразвяз трапіў у самую сапраўдную пастку, у якой не збіраўся быць. Калі з'явілася праграма ўсходняга партнёрства і з'явіліся пагадненні аб асацыяцыі, Еўрапейскі Звяз зыходзіў з таго, што ягонае пашырэнне ў прынцыпе завершанае. Новымі сябрамі звязу маглі стаць толькі балканскія краіны.

Для Еўрапейскага Звязу былыя савецкія рэспублікі гэта краіны, якія маюць эканамічныя і гістарычныя сувязі з Расеяй. Гэта краіны, якія сталі суседзямі Еўразвязу. Мадэль суседства камфортная - гэта палітычныя сувязі, рэформы, паразуменне і стабільны мір на мяжы», - распавёў Портнікаў.

Потніка адзначыў, што ў Еўрапейскім Звязе не ўлічылі той факт, што галоўная задача расейскай дыпламатыі і палітыкі была ліквідацыя гэтых незалежных дзяржаў. Са слоў журналіста, з 1991 года ў Маскве думаюць толькі аб аднаўленні Савецкага саюза і ні пра што больш.

«Словы пра ліквідацыю ўкраінскай незалежнасці я пачуў упершыню ў жніўні 1991 ад расейскіх палітыкаў і ад Барыса Ельцына восенню таго ж года.

Калі мы падышлі да падпісання асацыяцыі, Расейская Федэрацыя зразумела, што яна губляе магчымасці для здзяйснення гэтага праекта. Пагадненне аб асацыяцыі не дае магчымасці інтэграцыі ў тыя структуры, якія ствараюцца для стварэння новай дзяржавы», - адзначыў Портнікаў.

Портнікаў падкрэсліў, што мадэль суседства не задавальняе Расею. Са слоў журналіста, у РФ ёсць простая мэта - суседства з Еўразвязам за кошт ліквідацыі дзяржаў, якія знаходзяцца на межах з ім.

Са слоў Портнікава, у Еўропы няма выбару, яна павінна стаць суседам Расеі. Але гэта адбудзецца за кошт інкарпарацыі ў склад Еўразвязу тых дзяржаў, якія знаходзяцца на мяжы з Расеяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках