1 траўня 2024, Серада, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent за тыдзень упаў да 6-месячнага мінімуму

Кошт нафты Brent за тыдзень упаў да 6-месячнага мінімуму

Між тым, паводле прагнозу аналітыкаў, кошт амэрыканскага эталону Brent не ўпадзе ніжэй за $100 за барэль.

На сусветных таргах у пятніцу, 4 ліпеня, кошт Brent трымаецца вышэй за $111 за барэль на фоне паляпшэння прагнозаў спажывання паліва, але за тыдзень пакажа максімальны спад з пачатку студзеня.

Так, ф'ючэрсы на Brent ужо падаражэлі на $0,02 да $111,02 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI патаннелі на $0,16 да $103,90. За тыдзень Brent, напэўна, патаннее на 2%, а WTI - на 1,7%, паведамляе Reuters.

ЗША пачалі экспарт звышлёгкай нафты пасля 40-гадовай забароны. Як адзначаюць аналітыкі, асцярогі з нагоды забеспячэння зніжаюцца, але кошт трымаецца на высокім узроўні на фоне сітуацыі ў Іраку. Паляпшэнне прагнозаў спажывання спалучаецца з асцярогамі за пастаўкі.

На іх думку, кошт амэрыканскага эталону не ўпадзе ніжэй за $100 за барэль. Інвестары сочаць за перамовамі аб ядзернай праграме Ірана, вынікам якіх можа стаць змякчэнне санкцый, у тым ліку што да экспарту іранскай нафты. Што да Лібіі, раней на гэтым тыдні прэм'ер-міністр абвясціў заканчэнне нафтавага крызісу, падчас якога экспарт з краіны амаль спыніўся.

Калі б не Ірак, кошт быў бы нашмат ніжэйшы праз магчымасць падвышэння паставак з Лібіі і Ірана, мяркуюць аналітыкі. Выдадзеныя апошнім часам макраэканамічныя звесткі, уключаючы вытворчую актыўнасць у ЗША і Кітаі і занятасць у ЗША, кажуць аб стабільным росце сусветнай эканомікі, што прадугледжвае павышэнне попыту на нафту. У той жа час, у Іраку ўрад аўтаномнай правінцыі Курдыстан пагражае падаць у суд на цэнтральны ўрад, што не прызнае права Курдыстана на самастойны экспарт нафты.

У Сірыі ісламісты захапілі найбуйнейшае ў краіне нафтавае радовішча, аднак Сірыя не ўваходзіць у лік буйных вытворцаў нафты і не экспартавала нафту з 2011 года, калі трапіла пад міжнародныя санкцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках