1 траўня 2024, Серада, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адчыняецца дом-музэй Сяргея Даўлатава

1
Адчыняецца дом-музэй Сяргея Даўлатава

Першы ў Расеі музэй памяці пісьменніка Сяргея Даўлатава адчыняецца ў доме 1912 пабудовы ў вёсцы Беразіно Пушкінагорскага раёна Пскоўскай вобласці РФ.

Як паведамляе РІА «Новости», тут Даўлатаў жыў два гады падчас працы экскурсаводам у Пушкінскім музэі-запаведніку.

«Як вядома, у 1977-78 гадах ён працаваў экскурсаводам у Пушкінскіх гарах. Пра гэта мы добра ведаем праз ягоны знакаміты твор «Запаведнік». Жыў ён тады, здымаючы кут у блiжэйшай вёсцы Беразіно ў хатцы мясцовага лесніка дзядзькі Мішы», - распавёў гісторык, даследчык творчасці Даўлатава, журналіст Юрый Маісеенка.

Тры гады таму пецярбуржскі рэстаўратар Юрый Валкатруб, паэт Валерый Косцін і біёграф Даўлатава Валерый Папоў наважылі зрабіць з дома, набытага раней прыватнай асобай у якасці лецішча і прыведзенага ў аварыйны стан, музэй і правесці маштабную рэстаўрацыю.

У доме, дзе раней прасядаў дах, цяпер ёсць металічны каркас, умацаваны падмурак, у двары пракладзеныя дарожкі для наведнікаў. З рэчаў, якія «бачылі Даўлатава», засталіся ложак, люстра і шафа.

Сяргей Даўлатаў (1941-1990) - аўтар кніг «Сола на ундэрвудзе: Нататнікі», «Запаведнік», «Чамадан». У 1978 годзе эміграваў з СССР у ЗША праз ціск улад. Надоечы ў гонар Сяргея Даўлатава была перайменаваная вуліца ў Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках