2 траўня 2024, Чацвер, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Dzieciuki ў Курапатах і Хатыні

1

Гурта Dzieciuki здымае новае відэа на песню «Сумнае рэгі».

Услед за дэбютным кліпам на песню «Ладдзя роспачы» гарадзенскі гурт Dzieciuki ўзяўся за працу над новым відэа. Сваё ўвасабленне атрымае песня «Сумнае рэгі» з дэбютнага альбома гурта, над якім працуюць рэжысёр Алесь Залеўскі і аператар Яўген Шапчыц. Здымкі прайшлі ў Курапатах і Хатыні. Тым самым музыкі жадаюць падкрэсліць аднолькава непрымальнае стаўленне да злачынстваў камуністаў і фашыстаў.

У адным з сваіх інтэрв'ю парталу Tuzin.fm вакаліст каманды Алесь Дзянісаў адзначыў: «Мы ніколі не будзем радыя бачыць на нашых канцэртах усялякіх камуністаў ды іншых «бальшавікоў». Па-другое, уся гэтая «зігавая» навалач, якую я называю адным ласкавым словам «фашня»: ад аматараў Гітлера да ўсялякіх нэапаганскіх пэйган-фрыкаў. Любоў да сваёй краіны, гісторыі і мовы не павінна межаваць з нянавісцю да іншых народаў».

Паралельна Dzieciuki здымаюць відэа яшчэ на адну сваю песню - «Лясныя браты» разам з рэжысёрам і аператарам Антонам Цялежнікавым. Прэм'ера абодвух кліпаў адбудзецца пад канец лета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках