2 траўня 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нашчадкі роду Корсакаў возьмуць удзел у святкаванні 600-годдзя Глыбокага

2
Нашчадкі роду Корсакаў возьмуць удзел у святкаванні 600-годдзя Глыбокага

Нашчадкі роду Корсакаў возьмуць удзел у святкаванні 600-годдзя Глыбокага, якое пройдзе 4-5 ліпеня.

Пра гэта паведамілі belta.byБелТА ў Глыбоцкім райвыканкаме.

На ўрачыстасці збярэцца вялікая колькасць гасцей, у тым ліку нашчадкі спонсара будаўніцтва Траецкага касцёла і касцёла кармелітаў Язэпа Корсака (1570-1643) з Варшавы (Польшча). Чакаецца прыезд 11 чалавек, прадстаўнікоў трох пакаленняў роду.

"Нашчадкаў Язэпа Корсака спрабавалі знайсці яшчэ ў 2012 годзе, калі падчас святкавання Дня пісьменства адкрывалі Сквер знакамітых землякоў, дзе ў тым ліку ўсталяваны бюст мецэната. Тады зрабіць гэта не ўдалося", - адзначылі ў райвыканкаме і дадалі, што госці з Варшавы прывязуць у падарунак гораду копію карціны з выявай знакамітага продка.

4 ліпеня адбудзецца адкрыццё бюста Юрыя Аляксандравіча Сабалеўскага, прэзентацыя кніг "Глыбоччыны духоўнасці глыбіні", "Глыбоччыны - ілюстраваны летапіс краю", падрыхтаваных выдавецтвам БелТА. Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей горада ўзяць удзел у конкурсных і шоў-праграмах, спартыўных і творчых спаборніцтвах, пабываць на канцэртах і дыскатэках. А 5 ліпеня ў гонар 600-годдзя адначасова ў галоўных храмах горада пройдуць малебен і святочная імша, плануецца правесці гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем. Яркімі акцэнтамі дня абяцаюць стаць тэатралізаванае шэсце "Глыбокае. Старажытнае і маладое", цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў звання "Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна ", дэманстрацыя відэафільмаў аб Глыбокім, флэш-моб "Яно маё - Глыбокае" і феерверк.

Іосіф Львовіч Корсак паходзіў з роду Корсакаў Глыбоцкіх і быў дзедзічам Глыбокага, Ластавіч, Свілы і Беразвечча ў Полацкім ваяводстве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках