2 траўня 2024, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стаўбцоўскім раёне бяспраўнік на матацыкле збіў трохгадовага хлопчыка

7
У Стаўбцоўскім раёне бяспраўнік на матацыкле збіў трохгадовага хлопчыка

У вёсцы Аталезь Стаўбцоўскага раёна 28-гадовы мясцовы жыхар збіў на матацыкле трохгадовага хлопчыка.

Пра гэта паведамілі БелТА ва ўправе ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Ён учыніў наезд на дзіця, якое раптоўна выбегла на праезную частку. У выніку ДТЗ малы атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў лякарню. "Дзіця знаходзілася на адпачынку ў бабулі і дзядулі, якія ў сваю чаргу не забяспечылі належнага нагляду за унукам", - сказалі ва ўправе. Паводле інфармацыі ДАІ, у мужчыны няма пасведчання на кіраванне матацыклам.

Таксама ў Дзяржаўтаінспекцыі распавялі, што на жвіровай аўтадарозе паблізу вёскі Прусы Старадарожскага раёна 32-гадовы мясцовы жыхар праз няправільны выбар хуткасці не справіўся з кіраваннем аўтамашыны "Опель", з'ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. У выніку ДТЗ атрымала траўмы 8-гадовая дачка кіроўцы, якая знаходзілася на заднім сядзенні аўтамабіля. "Наступствы маглі быць значна больш сур'ёзнымі, калі б яна не была прышпіленая рамянём бяспекі", - дадалі ва ўстанове.

ДАІ Менскай вобласці рэкамендуе кіроўцам улічваць, што ў летні перыяд на вуліцах і дарогах колькасць дзяцей значна павялічылася. Трэба быць вельмі ўважлівымі, асабліва ў сельскіх населеных пунктах, дзе яны адпачываюць у сваякоў, а таксама ў дварах жылых дамоў горада, паблізу дзіцячых устаноў, стадыёнаў і дзіцячых пляцовак. Бацькам, якія перавозяць дзяцей на аўтатранспарце, ДАІ настойліва рэкамендуе выкарыстоўваць спецыяльныя дзіцячыя аўтакрэслы, а хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшых замацоўваць рамянямі бяспекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках