2 траўня 2024, Чацвер, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз папярэдзіў Беларусь з нагоды АЭС

5
Еўразвяз папярэдзіў Беларусь з нагоды АЭС

Еўразвяз заклікаў Беларусь да выканання Орхускай Канвенцыі.

Пятая сустрэча старон Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця пастаноў і доступе да правасуддзя ў пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя, якая праходзіла 30 чэрвеня - 2 ліпеня ў Маастрыхце (Нідэрланды), прыняла пастанову аб парушэнні Беларуссю Канвенцыі ў справе аб будаўніцтве АЭС і вынесла краіне рэкамендацыі.

Пры прыняцці гэтай пастановы грамадскія арганізацыі-ўдзельніцы сустрэчы (ГА «Экадом» і Еўрапейскі «Экафорум», якая аб'ядноўвае больш за 200 экалагічных арганізацый грамадзянскай супольнасці) назвалі яе неабгрунтавана мяккай. Так у заяве ГА «Экадом», якая прагучала на сустрэчы старон, было сказана, што гэтая пастанова проста паўтарае ўжо вынесеныя раней Беларусі рэкамендацыі. Пры сітуацыі паўторнага невыканання краінам звычайна выносяць папярэджанні, як гэта было, у прыватнасці, з Украінай. Праект пастановы не разглядаў такое папярэджанне для Беларусі. У заяве ГА «Экадом» гаварылася таксама аб паўтаральнай практыцы парушэнняў пунктаў Канвенцыі пры будаўніцтве Беларускай АЭС і патрэбе перагляду пастаноў, прынятых з такімі парушэннямі.

Еўрапейскі Звяз выступіў супраць перагляду праекта пастановы, аднак падтрымаў патрабаванне грамадскіх арганізацый і выступіў з заявай, у якой заклікаў Беларусь выканаць усе рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў выраку, з пагрозай папярэджання. У заяве Еўразвяза, размешчанай на сайце Канвенцыі, у прыватнасці, гаворыцца:

«Мы вельмі заклапочаныя невыкананнем Беларуссю ключавых пунктаў Орхускай Канвенцыі. Калі Беларусь не прыйдзе да поўнага выканання Канвенцыі да наступнай сустрэчы старон, Еўразвяз і яго чальцы будуць вымушаныя прапанаваць вынясенне папярэджання Беларусі».

У выніку, пастанова была прынятая без змен. Яна змяшчае шэраг рэкамендацый, якія прадпісваюць Беларусі правядзенне экалагізацыі заканадаўства і прыняцце практычных мер для выканання Канвенцыі.

Толькі старана Канвенцыі ў працэдурах ААН можа выступіць з ініцыятывай перагляду пастановы або ўнясення ў яе сваіх прапаноў. Еўразвяз з'яўляецца юрыдычнай стараной Канвенцыі, найбольш уплывовай. Папярэджанне з'яўляецца адной з санкцый Орхускай канвенцыі.

Орхуская канвенцыя была падпісаная ў 1998 годзе пад эгідай ЕЭК ААН. Старанамі Канвенцыі цяпер з'яўляюцца краіны Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Камітэт выканання Орхускай канвенцыі адкрыў справу пра пераслед экалагічных актывістаў у Беларусі

У час сустрэчы старон Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН 2 ліпеня 2014 года, было распачатая справа пра пераслед экалагічных актывістаў у Беларусі.

На сваім чарговым пасяджэнні, Камітэт выканання Канвенцыі адкрыў трэцяю справу аб парушэнні Беларуссю Канвенцыі. Прычынай для распачынання справы стала невыкананне Беларуссю яе абавязанняў згодна Канвенцыі, што вынікае з пункта. 8 артыкула 3 Канвенцыі, які абвяшчае: «Кожная старана забяспечвае асобам, якія выкарыстоўваюць свае правы ў адпаведнасці з пунктамі дадзенай канвенцыі, не зазнавалі за сваю дзейнасць пакарання, пераследу або ўціску ва ўсялякай форме». На пасяджэнні Камітэта ў гэтым пытанні прысутнічалі чальцы афіцыйнай дэлегацыі Беларусі і прадстаўнікі ГА «Экадом» і «Еўрапейскага Эка-Форуму». Стораны не давалі Камітэту тлумачэнняў з гэтай нагоды на гэтым этапе.

У гэты ж дзень, на сегменце высокага ўзроўню Сустрэчы старон канвенцыі, прадстаўнік «Еўрапейскага Эка-Форуму» Юсуп Камалаў выказаў надзвычайную занепакоенасць выпадкамі пераследу актывістаў і ціску на грамадскія арганізацыі, якія назіраюцца ў Азербайджане і Беларусі, у прыватнасці. У сваім звароце да Сустрэчы старон ён адзначыў: «Гэты ціск часцяком праводзіцца шляхам адкрыцця сфальсіфікаваных адміністрацыйных і крымінальных спраў у дачыненні да экалагічных актывістаў, а таксама прымае іншыя формы пераследу - шантаж, ціск на сем'і, грамадскую дэфамацыю. У сувязі з гэтым мы заклікаем краіны адмовіцца ад пераследу актывістаў і прыняцця такіх законаў, якія парушаюць дух і закон Орхускай канвенцыі».

Еўрапейскі Экафорум аб'ядноўвае больш за 200 грамадскіх арганізацый у кааліцыю, якая працуе над пытаннямі Орхускай канвенцыі.

Камітэт выканання Орхускай канвенцыі - гэта орган, упаўнаважаны даваць незалежную ацэнку таго, захавання той ці іншай стараной Канвенцыі яе абавязанняў у рамках Канвенцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках