2 траўня 2024, Чацвер, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Даніі - скандал з выцекам асабовых звестак амаль мільёна грамадзян

У Даніі - скандал з выцекам асабовых звестак амаль мільёна грамадзян

У публічным доступе ў інтэрнэце апынуліся нумары сацыяльнага страхавання прыкладна 900 тысяч жыхароў Даніі.

Кампутарная кампанія СSC, якая забяспечвае захоўванне і абарону базы звестак дзяржаўных устаноў, памылкова ўключыла асабовыя ідэнтыфікацыйныя звесткі ў так званы "Ліст Рабінзона" (Robinsonlisten) - спіс грамадзян, застрахаваных ад рэкламных рассылак і тэлефоннага маркетынгу. На працягу 51 хвіліны, пакуль база звестак знаходзілася ў публічным доступе, яе спампавалі 18 разоў. Такім чынам, як мяркуюць спецыялісты, паўстала рэальная пагроза маштабных злоўжыванняў, перадае радыё «Свабода».

Міністр эканомікі і ўнутраных спраў Даніі Маргрэтэ Вестагер прынесла прабачэнні суграмадзянам за выдаванне іх асабовых звестак, назваўшы здарэнне "памылкай, якая не павінна была адбыцца", а дацкія палітыкі запатрабавалі адмовіцца ад існай сістэмы кіравання канфідэнцыйнымі звесткамі, уважаючы яе за занадта "рызыкоўную".

"Мы прыйшлі з аналагавага свету, у якім нумар сацыяльнага страхавання быў звышзручны. Але гэта ніяк не пасуе лічбаваму свету, калі інфармацыю так лёгка ўзламаць", - заявіла кіраўніца данійскай рады лічбавай бяспекі Біргіта Кофад Ольсэн.

Інцыдэнт з данійскай IT-фірмай з'яўляецца не першым выпадкам выцеку персанальных звестак у Еўразвязе. Так, у траўні гэтага года былі скрадзеныя асабовыя звесткі 1,3 мільёна кліентаў французскай тэлекамунікацыйнай карпарацыі Orange. У руках зламыснікаў апынуліся нумары тэлефонаў, даты нараджэння і адрасы электроннай пошты кліентаў кампаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках