2 траўня 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мутко назваў зборную РФ самай панурай камандай свету

10
Мутко назваў зборную РФ самай панурай камандай свету

Міністр спорту Расеі Віталь Мутко мяркуе, што ў расейскім футболе трэба многае мяняць, інакш рэгрэс прадоўжыцца.

Адной з праблем няўдалага выступу нацыянальнай каманды на чэмпіянаце свету ў Бразіліі ён разгяладае той факт, што ў Расеі не ставяцца да футбола як да свята.

"Мы прыехалі на чэмпіянат свету, але былі там самай пахмурнай камандай. Значыць, у гэтым плане ёсць пэўная праблема. На футбол трэба глядзець інакш і ставіцца да яго як да свята. А пакуль у нас падае наведвальнасць, няма рэйтынгаў у трансляцыях матчаў. Гэта не можа нас задаволіць. І нам гэта ўсё супольна з заўзятарамі, клубамі, федэрацыяй трэба мяняць", - сказаў Мутко ў эфіры тэлеканала "Расія 24".

Міністр адзначыў, што ў 2008 годзе, калі зборная дайшла да паўфіналу чэмпіянату Еўропы, расейскі футбол выйшаў на правільны шлях развіцця, існаваў баланс паміж інтарэсамі клубаў і нацыянальнай каманды, але сітуацыя змянілася ў горшы бок.

"На жаль, мы пасля гэтага скаціліся назад і прадаўжаем гэта рабіць. Вядома, тут патрэбныя змены. Я перакананы, што правесці ЧС-2018 у Расеі і выступіць паспяхова - гэта сінонімы", - мяркуе Мутко.

Фота: AP

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках