2 траўня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць прапагандыста Кісялёва распачатая крымінальная справа

44
Супраць прапагандыста Кісялёва распачатая крымінальная справа

Яго абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму.

Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу ў дачыненні да расейскага журналіста Дзмітрыя Кісялёва за фінансаванне тэрарызму на тэрыторыі Украіны.

Пра гэта на брыфінгу заявіў кіраўнік установы Валянцін Налівайчанка.

"Арганізатары і фінансісты тэрарызму ва Украіне сёння не толькі становяцца падазраванымі, у дачыненні да іх, у тым ліку кіраўніка гэтага інфармацыйнага агенцтва праводзіцца расследаванне паводле артыкула фінансаванне тэрарызму, спрыянне тэрарыстычнай дзейнасці", - паведаміў старшыня СБУ, удакладніўшы, што гаворка ідзе пра Кісялёва.

Таксама Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Памежнай службы РФ Уладзіміра Кулішова.

"Распачата крымінальная справа разам з довадамі і допытамі затрыманых агентаў, у тым ліку, ФСБ. Мы ўсё высвятляем праз следства і будзем ім інкрымінаваць фінансаванне і падтрымку тэрарызму на нашай тэрыторыі, незаконную перавозку зброі для выкарыстання супраць мірнага насельніцтва тэрарыстычнымі арганізацыямі ў Луганскай і Данецкай абласцях", - распавёў В.Налівайчанка.

Ён таксама заявіў, што Украіна будзе звяртацца да міжнародных партнёраў з тым, каб яны спрыялі ў правядзенні допыту згаданай асобы.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках