Жыхар Жлобіна ледзь не згарэў, скачучы праз купальскае вогнішча
6- 7.07.2014, 11:13
- 10,946
Брыгадай хуткай дапамогі быў дастаўлены ў шпіталь з дыягназам "тэрмічныя апёкі 2-3 ступені 30% цела".
У Гомельскай вобласці мужчына атрымаў апёкі, скачучы праз купальскае вогнішча, паведамілі ва ўправе МНС Гомельскай вобласці.
Сёння а першай гадзіне ночы ў цэнтр аператыўнага кіравання Жлобінскага РАНС ад дзяжурнай медсястры прыёмнага пакою Жлобінскай цэнтральнай раённай лякарні паступіла паведамленне, што ў прыёмны пакой брыгадай хуткай дапамогі быў дастаўлены з дыягназам "тэрмічныя апёкі 2-3 ступені 30% цела (спіна, верхнія канечнасці і правая галёнка)" мужчына, 1979 года нараджэння.
Падчас разбору было ўстаноўлена, што пацярпелы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, скакаў праз вогнішча падчас купальскага свята, якое ладзілася ля ракі Днепр каля горада Жлобіна. Мужчына выпадкова паслізнуўся і ўпаў у агонь, у выніку чаго атрымаў апёкі цела. Хуткую дапамогу ён выклікаў, толькі прыйшоўшы дадому.
Паводле інфармацыі дзяжурнага МНС Беларусі, агулам купальскія святкавання ў краіне прайшлі спакойна. Выпадак з атрыманнем апёкаў адбыўся яшчэ і ў Віцебскай вобласці.
Фота: gdefon.com