Лукашэнка едзе ў 103-ю віцебскую гвардзейскую брыгаду сіл спецаперацый
48- 8.07.2014, 9:56
- 22,180
Дыктатар сёння наведае 103-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.
Як паведамляе ягоная прэс-служба, Лукашэнку будзе паведамлена аб прызначэнні і арганізацыйна-штатнай структуры асобнага атрада спецыяльнага прызначэння, арганізацыі падрыхтоўкі да выканання задач прызначэння, аб арганізацыі харчовага забеспячэння і баявой падрыхтоўцы.
Дыктатар пабывае ў навучальным корпусе, салдацкай сталовай, парку баявых машын, а таксама мястэчку тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і паветрана-дэсантным комплексе. Правадыр дзяржавы азнаёміцца з абсталяваннем навучальных класаў, узбраеннем і экіпіроўкай вайскоўцаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, са станам паркаў баявых машын ва Узброеных Сілах і перспектывамі іх удасканалення, з арганізацыяй баявой падрыхтоўкі.