15 траўня 2024, Серада, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраш адмовіўся ад «паходу на Кіеў»

17
Яраш адмовіўся ад «паходу на Кіеў»

Украінскія ўлады выканалі частку патрабаванняў актывістаў арганізацыі, таму яны застаюцца на фронце.

Лідэр «Правага сектара» Дзмітрый Яраш у афіцыйным відэазвароце заявіў, што актывісты арганізацыі застаюцца на фронце і адмаўляюцца ад намеру ісці на Кіеў, паведамляе Цензор.нет.

Сваю пастанову ён патлумачыў тым, што частка патрабаванняў, выкладзеных ва ультыматуме да прэзідэнта Пятра Парашэнкі, ужо выкананая. «Былі факты затрымання, збіцця і катаванняў нашых хлопцаў, і гэта адбывалася на загад намесніка міністра ўнутраных спраў Еўдакімава. Таму была наша празмерна эмацыянальная заява. На гэты момант нам паведамілі, што ўсе пабрацімы адпушчаныя, а пытанне звальнення Еўдакімава разглядаецца Кабінетам міністраў. Спадзяемся, што пастанова аб ягонай адстаўцы будзе прынятая», - заявіў Яраш. «Разумеем, што гэта цяпер маленькая перамога, таму, улічваючы сітуацыю на фронце, застаемся на сваіх пазіцыях», - паведаміў ён.

Нагадаем, 18 жніўня «Правы сектар» выставіў прэзідэнту Пятру Парашэнку ультыматум: чыстка ў МУС ці байцы ідуць на Кіеў. У выпадку невыканання патрабаванняў цягам 48 гадзін «Правы сектар» гатовы быў абвясціць ўсеагульную мабілізацыю рэзервовых батальёнаў і пачаць паход на Кіеў з мэтай правядзення «хуткіх рэформаў» у МУС.

Кіраўнік МУС Арсен Авакаў з нагоды ультыматуму «Правага сектара» заявіў, што дакумент на адстаўку Еўдакімава два тыдні таму адпраўлены ў Кабмін на галасаванне, а ультыматум - усяго толькі піяр. На думку Авакава, арганізацыя падыгрывае маскоўскай прапагандзе, «палохаючы сваімі тупымі ўчынкамі людзей на ўсходзе».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках