Сілы АТА ўзялі пад кантроль Ілавайск
12- 20.08.2014, 11:10
- 19,305
Батальёны "Данбас", "Дняпро", "Шахцёрск" і вайскоўцы УС Украіны ўзялі пад кантроль Ілавайск Данецкай вобласці.
У той жа час доўжацца контратакі з боку тэрарыстаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацгвардыі.
Тэрарысты наносяць удары, ужываючы танкі і артылерыю. Сілы АТА адбілі ўжо тры атакі баевікоў.
Украінскія вайскоўцы атрымалі падмацаванне з дабравольніцкага батальёна "Азоў".
Сілы атама ўвайшлі ў Ілавайск 18 жніўня вечарам. Да паўночы ў цэнтры горада быў узняты ўкраінскі сцяг. Учора, 19 жніўня, у баях за Ілавайск загінулі чатыры байцы батальёна "Данбас".