13 чэрвеня 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЕЗ супраць Расеі ўвойдуць у дзеянне 12 верасня

13
Новыя санкцыі ЕЗ супраць Расеі ўвойдуць у дзеянне 12 верасня

Краіны ЕЗ дамовіліся аб увядзенні новых санкцый супраць Расеі.

Яны павінны ўвайсці ў дзеянне ў пятніцу пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на еўрапейскія дыпламатычныя крыніцы.

Reuters са спасылкай на прадстаўніка прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэвіда Кэмерана паведамляе, што Кэмеран раніцай у чацвер пагутарыў з лідэрамі іншых еўрапейскіх краін. Падчас размовы была дасягнутае пагадненне аб неабходнасці ўвесці санкцыі супраць Расеі да канца тыдня, паведамляе РБК.

«Гэтай раніцай прэм'ер-міністр правёў перамовы са старшынём Еўрарады Хэрманам Ван Рампеем, канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца. Яны [удзельнікі перамоў] пагадзіліся, што пакет санкцый павінен быць апублікаваны да канца тыдня», - сказаў прадстаўнік Кэмерана.

Краіны сябры Еўразвяза ўзгаднілі пашырэнне сектаральных санкцый супраць Расеі яшчэ ў мінулы панядзелак. У заяве старшыні Еўрапейскай рады Хэрмана Ван Рампея гаварылася, што яны ўвойдуць у дзеянне пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ. Рампей тады адзначыў, што публікацыя адбудзецца «бліжэйшымі днямі». «Гэта дасць час для ацэнкі выканання пагаднення аб спыненні агню і мірнага плана. У залежнасці ад развіцця сітуацыі ЕЗ гатовы перагледзець узгодненыя санкцыі цалкам або часткова», - сказана ў заяве.

У мінулую сераду паслы краін ЕЗ ужо абмяркоўвалі пытанне аб тэрмінах уваходжання санкцый у дзеянне. Аднак учора яны не змаглі прыйсці да адзінагалоснай пастановы. Перагаворы наважана было прадоўжыць у чацвер. Як паведаміў Reuters са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў, некалькі краін ЕЗ па-ранейшаму прытрымліваюцца пазіцыі, што з новымі абмежавальнымі мерамі варта пачакаць, паколькі перамір'е ва Украіне выконваецца.

Дыпламаты падкрэслілі, што агульнае меркаванне паслоў краін ЕЗ заключаецца ў прыняцці новых санкцыяў у дачыненні да Расеі, якія павінны будуць увайсці ў дзеянне праз апублікаванне ў Афіцыйным часопісе ЕЗ у гэтую пятніцу.

Як чакаецца, новыя санкцыі будуць мець на ўвазе абмежаванне доступу да рынку капіталу, абароннай прамысловасці і прадукцыі падвойнага прызначэння. Як паведамлялі The Financial Times і The Wall Street Journal, якія азнаёміліся з праектам санкцый у дачыненні да Расеі, меры ЕЗ закрануць абаронныя прадпрыемствы («Оборонпром», Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя, Уралвагонзавод і канцэрн «Калашников»), энергетычны сектар («Газпром нефть», «Транснефть» и «Роснефть»), а таксама фінансавага сектара (Сбербанк, ВТБ і шэраг іншых расейскіх дзяржбанкаў).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках