2 лiстапада 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЕЗ удараць па расейскай абароне і капіталам

49
Новыя санкцыі ЕЗ удараць па расейскай абароне і капіталам

Еўракамісія скончыла распрацоўку новага пакета санкцый у дачыненні да Расеі.

Пакет дакументаў перададзены на разгляд Еўрапейскай рады, вышэйшага палітычнага органа альянсу, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін – чальцоў Еўразвязу, піша РБК.

«Еўракамісія рэкамендавала сёння для разгляду дзяржавамі-чальцамі ЕЗ прапановы аб прыняцці новых істотных захадаў. Гэтыя прапановы дапаўняюць тыя, што былі прынятыя 31 ліпеня, і тычацца доступу на рынкі капіталаў і адчувальных тэхналогій, а таксама абароннай сферы, выкарыстання тавараў абароннага прызначэння. Прапановы будуць разгледжаныя краінамі-чальцамі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Еўракамісіі.

У выпадку ўхвалы прапанаваных Еўракамісіяй захадаў кіраўнікамі краін, што ўваходзяць у ЕЗ, спіс новых санкцый будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Напярэдадні зноў абраная кіраўніком агульнаеўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні заявіла дэпутатам Еўрапарламента, што новы пакет антырасейскіх санкцый можа быць ухвалены ўладамі Еўразвязу 5 верасня 2014г.

«Еўракамісія мае намер прэзентаваць канчатковую прапанову аб складзе пакета мер заўтра, пастанова будзе прынятая ў пятніцу», - сказала Магерыні.

Яна адзначыла, што ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Украіне Еўракамісія разглядае магчымасць увядзення сектаральных санкцый у абароннай галіне і фінансах, а таксама ў сферы абарачэння тавараў падвойнага прызначэння.

Раней паведамлялася, што Еўразвяз можа забараніць сваім грамадзянам і кампаніям купляць новыя расейскія дзяржпаперы, распаўсюдзіць абмежаванне на пастаўку тэхналогій з нафтавых праектаў на газавыя і адмовіцца ад выканання дзейных зброевых кантрактаў.

Паводле звестак газеты Financial Times, якая атрымала праект новага пакета санкцый, у дакуменце не згадваюцца газпрам ды іншыя расейскія дзяржкампаніі, занятыя ў здабычы, транспартаванні або перапрацоўцы газу. У той жа час, паводле звестак выдання, магчымае ўжыванне захадаў, якія забараняюць пазыковае фінансаванне (у прыватнасці, праз аблігацыі, акцыі і атрыманне сіндыкаваных крэдытаў) кампаніям, асноўнай дзейнасцю якіх з'яўляецца разведка, здабыча і транспартаванне нафты і нафтапрадуктаў, а таксама абаронным прадпрыемствам.

Гаворка пры гэтым ідзе аб дзяржкампаніях, у якіх дзяржава з'яўляецца мажарытарным акцыянерам або трымае ў сябе кантрольны пакет акцый. «Такое пашырэнне [санкцый] дазволіць істотна павялічыць [фінансавую] нагрузку на расейскую дзяржаву для фінансавання сваіх кампаній», - гаворыцца ў праекце дакумента.

Акрамя таго, Financial Times сцвярджае, што ЕЗ пашырыць забарону на пастаўкі тавараў «падвойнага прызначэння», так што пад удар патрапяць усе расейскія атрымальнікі такіх тавараў, як «адмысловыя матэрыялы, некаторыя станкі, высокапрадукцыйныя кампутары і электроніка».

У праекце санкцый таксама згадваецца і магчымае прыпыненне ўдзелу Расеі ў буйных эканамічных, спартыўных або культурных мерапрыемствах, такіх як «футбольныя турніры UEFA, ЧС-2018 ды іншыя».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках