22 кастрычнiка 2026, Чацвер, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША эвакуіруюць частку дыпламатаў з Саудаўскай Аравіі

ЗША эвакуіруюць частку дыпламатаў з Саудаўскай Аравіі

З-за ўдараў хусітаў.

Дзярждэпартамент ЗША загадаў частцы супрацоўнікаў і членам іх сем'яў пакінуць Саудаўскую Аравію з-за атак еменскіх хусітаў. Пазней сем'і дыпламатаў могуць вывезці з іншых краін Персідскага заліва.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Загад датычыць супрацоўнікаў, якія не выконваюць крытычна важных задач, і членаў іх сем'яў. Паводле Піггота, рашэнне распаўсюджваецца толькі на Саудаўскую Аравію.

Аднак чацвёра амерыканскіх чыноўнікаў распавялі Reuters, што дыпмісіі ЗША ў іншых краінах Персідскага заліва таксама адправяць дадому сем'і супрацоўнікаў. Пра іншыя краіны спікер Дзярждэпартаменту не казаў.

«Падтрыманыя Іранам хусіты ўсё часцей атакуюць Саудаўскую Аравію, у тым ліку грамадзянскія аэрапорты і іншую крытычную інфраструктуру. Гэта прыводзіць да ахвяр сярод мірных жыхароў і сур'ёзных перабояў у паездках», — растлумачыў Піггот.

Амбасада ЗША ў Эр-Рыядзе ў сераду папярэдзіла пра магчымыя новыя атакі хусітаў. Да гэтага ўдары па Саудаўскай Аравіі, у прыватнасці па аэрапорце сталіцы, прывялі да гібелі людзей.

Эскалацыя ў Емене адкрыла яшчэ адзін фронт рэгіянальнага канфлікту, які пачаўся напрыканцы лютага з вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана. Тады Тэгеран атакаваў амерыканскія аб'екты ў рэгіёне, і большасць дыпламатаў вывезлі. Пасольства ў Эр-Рыядзе і размешчаная там станцыя ЦРУ на пачатку сакавіка трапілі пад удар дронаў.

Хусіты некалькі разоў запар атакавалі галоўны аэрапорт Саудаўскай Аравіі. 10 кастрычніка ўдар па міжнародным аэрапорце імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе забраў жыцці 12 чалавек, яшчэ 309 атрымалі раненні. Рэйсы перанакіравалі, а працу аэрапорта спынілі.

На наступны дзень хусіты зноў атакавалі аэрапорт: у тэрмінал трапіў неўстаноўлены снарад, успыхнуў пажар, адзін чалавек загінуў, яшчэ 11 былі паранены.

Паводле The Wall Street Journal, у гэтых атаках хусітам дапамагаў Іран. Тэгеран перадаваў ім разведдадзеныя і дапамагаў наводзіць ракеты і дроны на нафтавыя танкеры, энергетычныя аб'екты і аэрапорты Саудаўскай Аравіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲