ЗСУ ліквідавалі на фронце ўдзельніка двух Алімпійскіх гульняў Кучарава
7- 22.10.2026, 6:34
- 5,216
Спартоўцу-акупанту было 46 гадоў.
Расійскі трэкавы веласіпедыст Сяргей Кучараў загінуў у вайне супраць Украіны.
Пра смерць акупанта пішуць расійскія прапагандысцкія СМІ. Яму было 46 гадоў.
Кучараў выступаў за зборную Расіі па трэкавым веласпорце з 2001 года. Ён удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне і 2012 года ў Лондане, дзе ў складзе расійскай каманды заняў, адпаведна, 12-е і 7-е месцы ў камандным спрынце. Таксама станавіўся чэмпіёнам Расіі ў індывідуальным і камандным спрынце і перамагаў на этапе Кубка свету.