15 красавiка 2024, панядзелак, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International прадэманстравала здымкі расейскай тэхнікі ў Данбасе

9

Праваабарончая арганізацыя абвінаваціла Расею ў дапамаганні сепаратыстам.

Amnesty International апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць на вялікую колькасць расейскай бронетэхнікі і артылерыі на ўсходзе Украіны. У гэтым жа дакладзе, апублікаваным на сайце арганізацыі, яна абвінавачвае і ўкраінскіх сілавікоў, і сепаратыстаў у выкраданнях і катаваннях людзей і магчымых вайсковых злачынствах.

"Amnesty International заклікае ўсе стораны, уключаючы Расею, спыніць парушэнне законаў вайны", - гаворыцца ў дакладзе.

"Усе стораны гэтага канфлікту дэманструюць грэбаванне жыццямі мірнага насельніцтва і непрыкрыта парушаюць свае міжнародныя абавязацельствы, - сказаў генеральны сакратар арганізацыі Саліл Шэці - паводле наяўнай у нас інфармацыі, Расея распальвае канфлікт як сваім прамым удзелам, так і аказаннем дапамогі сепаратыстам Усходу. Расея павінна спыніць бесперапынныя пастаўкі зброі і іншую дапамогу паўстанцам, якія глыбока ўгразлі ў самых грубых парушэннях правоў чалавека".

На здымках, прадэманстраваных праваабаронцамі, як сцвярджаецца, "бачныя шэсць самаходных гаўбіц, якія рухаюцца ў бок паўднёва-ўсходу". Паводле звестак AI, з 13 да 29 жніўня на тэрыторыі Украіны ўздоўж мяжы з'явіліся новыя агнявыя пазіцыі. "Відаць 122-міліметровыя гаўбіцы Д-30, нацэленыя на захад ... 29 жніўня можна разглядзець шэсць браніраваных машын падвышанай праходнасці (хутчэй за ўсё, БРДМ-2)", - мяркуюць праваабаронцы.

Крэмль нязменна адмаўляе які-небудзь удзел у баявых дзеяннях ва Украіне. Аднак спадарожнікавыя здымкі і сведчанні відавочцаў, сабраныя арганізацыяй, пераканаўча даказваюць, што цяпер сутыкненні набылі характар таго, што, на думку Amnesty International, можна разглядаць як міжнародны ўзброены канфлікт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках