21 траўня 2024, aўторак, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Без Билета» плануе ўстанавіць рэкорд самага масавага пацалунку

8
«Без Билета» плануе ўстанавіць рэкорд самага масавага пацалунку

Гурт«Без Билета» плануе на сваім канцэрце 14 лютага ўстанавіць рэкорд самага масавага пацалунку Беларусі.

Канцэрт адбудзецца 14 лютага - у Дзень усіх закаханых. Музыкі прэзентуюць публіцы праграму «Море в «Арене», заснаваную на матэрыяле новага студыйнага альбома гурта, таксама будуць выкананыя галоўныя хіты папярэдніх гадоў. Тым самым «Без Билета» стане першым беларускім калектывам, які выступіў на самай буйной пляцоўцы краіны. Квіткі на «Дзень святога безбілетніка» каштуюць 100 000-250 000 рублёў, павеадмляе onliner.by.

Публіцы, якая збярэцца, прапануюць пабіць рэкорд 1999 года. Тады беларусы ўпершыню сталі рэкардсменамі за самы масавы пацалунак. У Дзень святога Валянціна на спартыўным манежы «Уручча» адначасова пацалаваліся 5900 чалавек.

Арганізатары канцэрта плануюць зарэгістраваць новы рэкорд і клічуць прыхільнікаў гурта «Без Билета» стаць часткай самага масавага пацалунку года.

Акрамя таго, лепшага «інстаграмшчыка» гурт пракоціць на лімузіне. Для гэтага трэба выкласці фота з хэштэгам #bzb2015 у Instagram або «Вконтакте». У кадры павінныя быць тры складнікі Дня святога Безбілетніка - каханне, мора і «Без Билета». Дэдлайн конкурсу - 15 студзеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках