Дар'я Домрачава знялася для календара IBU
6- 14.01.2015, 9:30
- 16,220
Дар'я Домрачава разам з іншымі знакамітымі біятланістамі знялася для календара IBU і аўтамабільнага канцэрна BMW.
Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.
«Дзякуй міжнароднаму саюзу біятланістаў за гэтую ідэю. Спартоўцы ў незвычайных строях. Мой месяц - верасень - аксамітны сезон - лепшы час для BMW i8 - выдатная машына, моцны матор. Сіла прыгажосці», - напісала Дар'я Домрачава на сваёй старонцы.
Каляндар спансаваў канцэрн BMW - адзін з галоўных спонсараў біятлона.
Таксама для календара зняліся Габрыэла Саукалава, Арнд Пайфер, Лукас Хафер, Сімон Фуркад, Лауэл Бэйлі, Тырыль Экхоф, Уле Эйнар Б'ёрндален, Кайса Мякарайнен, Юлія Джыма, Дзмітрый Малышка і Грэтэ Гаім.