25 красавiка 2024, Чацвер, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у абменніках прадаюць за 15300 рублёў

118
Даляр у абменніках прадаюць за 15300 рублёў

(абноўлена - 16:40) За месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%.

Банкі ўслед за ростам афіцыйных курсаў валют паднялі курсы ў абменніках. Максімальны курс продажу даляра пакуль што абмежаваны 15310 рублёў (15010+2%). Абсалютная большасць банкаў ужо перайшло менавіта на гэтую лічбу. Курс куплі даляра ў гэты час дасягае 15300 рублёў (прапанова ад «РРБ-Банка»), піша «Наша Нiва».

У абменніку Белінвестбанку ў ЦУМе абед да 13 гадзін. Але чарга пачынае збірацца яшчэ ў абедзенны час. Курс даляра яшчэ 14620, а еўра 17300. Але бліжэй да канца абеду касір змяняе курсы. Даляр цяпер па 15310, а еўра каштуе 18065 рублёў. Адразу пасля гэтага адзін чалавек сыходзіць, паведамляе «Еўрарадыё».

Да 13 гадзін чарга ў ГУМе збіраецца даволі вялікая - каля 15 чалавек стаіць, каб купіць валюту, але з'явіліся жадаючыя здаць, іх чалавек 6-7. Першая жанчына здае 200 даляраў, якія адразу ж купляюць. За ёй маладая дзяўчына здае 54 даляры, потым мужчына 240 еўра. І яму даюць здачу з 300!

Але калі карэспандэнт цікавіцца, колькі еўра ёсць, касір адказвае, што толькі 240, а не 300, якія здаў мужчына. Далей па чарзе праз аднаго людзі спачатку здаюць валюту, за імі адразу купляюць. Тых, хто купляе, вялікая чарга, тых, што жадаюць здаць, прапускаюць без чаргі.

У абменніку Дэльтабанку на Маркса таксама хтосьці здаў 400 даляраў, за ім адразу ж стала ў чаргу некалькі чалавек. У іншых абменніках у цэнтры валюты няма. Таму што ніхто не здае.

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы сёння раніцай былі прыпыненыя пасля імклівага росту расейскага рубля. Ён вырас з 221,5 да 228,5 беларускага рубля, больш чым на 3%. Калі пралічыць крос-курс да даляра, то амерыканская валюта павінна была перайсці рысу ў 15 тысяч рублёў.

Пасля аднаўлення таргоў было абвешчана, што амерыканская валюта падаражэла з 14330 да 15010 рублёў, т.б на на 4,7%.

Еўра тым часам вырас з 16960 да 17710 рублёў.

Фото: «Еўрарадыё», @AndrusArchipien

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках