29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Юрыю Рубцову перадалі планшэт і тэлевізар

6
Палітвязню Юрыю Рубцову перадалі планшэт і тэлевізар

Актывісты сабралі сродкі і купілі палітвязню прадукты і тэхніку.

19 студзеня рэжысёр Вольга Нікалайчык і яшчэ чацвёра актывістаў руху «За свабоду» і «Салідарнасці» адправіліся да палітвязня Юрыю Рубцову ў вёску Куплін Пружанскага раёна, паведамляе «Радыё Свабода».

Грамадскія актывісты раней абвясцілі збор сродкаў і харчовай дапамогі для Юрыя Рубцова, які асуджаны на паўтара года «хіміі» нібыта за абразу суддзі. Юрыя Рубцова прызналі палітвязням, так як, на думку беларускіх праваабаронцаў, яго пераследуюць за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!», у якой ён з'яўляўся на акцыях.

Людзі адгукнуліся на заклік дапамагчы Юрыю Рубцову прадуктамі і сродкамі. На рахунак webmoney паступіла 515 000 рублёў, актывісты дадалі свае сродкі і набылі для Рубцова планшэт, тэлевізар, DVD-прайгравальнік, а таксама прадукты (крупы, алей, кансервы, сыр, каўбасы). Адна жанчына на свае грошы купіла мех бульбы і сала. Усё гэта актывісты ў панядзелак перадалі Рубцову.

Юры Рубцоў спецыяльна для свайго кіраўніцтва атрымаў ад праваабаронцаў выпiску з Крымінальна-папраўчага кодэкса, згодна з якім у спэцкамэндатуры дазваляецца карыстацца кампутарамі, планшэтамі, ноўтбукамі і інтэрнэтам.

У Купліне Юры Рубцоў знаходзіцца з 22 снежня і дагэтуль не працаўладкаваны. Юры Рубцоў патрабуе, каб яму далі працу з сярэднестатыстычным па краіне заробкам, які эквівалентны 600 далярам. Такой працы ў Пружанскім раёне няма, і Рубцоў цяпер не працуе.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суддзя Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцяховіч пакарала Рубцова «хіміяй» тэрмінам 2,5 года, год адразу скарацілі паводле амністыі. Праваабаронцы заўважалі, што судовы працэс па справе Рубцова праходзіў са шматлікімі парушэннямі і што сапраўднай прычынай пераследу Рубцова стала ягоная палітычная актыўнасць. Пасля абвяшчэння прысуду праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Юрыя Рубцова палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках