23 красавiка 2024, aўторак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў акцыі памяці Жызнеўскага будуць судзіць

7
Удзельнікаў акцыі памяці Жызнеўскага будуць судзіць

Працэсы над затрыманымі ўчора ў Менску актывістамі пройдуць у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы.

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.

«23 студзеня 2015 г. адбудзецца суд над удзельнікамі акцыі, прысвечанай гадавіне смерці Міхаіла Жызнеўскага. Аляксандр Макаеў, Вольга Нікалайчык, Максім Вінярскі, Яўген Батура, Аляксандр Колас былі затрыманыя каля помніка Тарасу Шаўчэнка. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі, выканалі гімн «Магутны Божа» і гімн Украіны. Вольга Нікалайчык разгарнула вялікі партрэт Міхаіла Жызнеўскага. Пад'ехаў бардовы мікрааўтобус і ўсіх пачалі затрымліваць. Адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Толькі што, з РУУС адпусцілі Юрыя Воўчака, Дзмітрыя Захарэвіча, Ніну Багінскую. На астатніх склалі пратаколы і павезлі на Акрэсціна да суда. Вядома, што пры затрыманні быў збіты Аляксандр Макаеў - людзі «ў цывільным» наносілі яму ўдары па спіне», - напісала яна.

Нагадаем, учора споўніўся год з дня гібелі на Майдане ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках