27 лютага 2024, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты здзекавалася над 67-гадовай актывісткай у РУУС

68
Міліцыянты здзекавалася над 67-гадовай актывісткай у РУУС

Міліцыянты не дазвалялі 67-гадовай Ніне Багінскай прысесці, абражалі і пагражалі закапаць.

67-гадовая актывістка дэмакратычнага руху Ніна Багінская, якую міліцыя ўчора затрымала разам з 8 іншымі ўдзельнікамі акцыі памяці Міхала Жызнеўскага, распавяла "Радыё Свабода", як яе абражалі і пагражалі ёй ў пастарунку Цэнтральнага раёна Менска.

«У мяне забралі палачку і не давалі сесці, хоць у залі, дзе мы знаходзіліся, было поўна новых крэслаў. Сам міліцыянт сядзеў. Я сказала, што я чалавек сталага ўзросту і не магу стаяць без палкі, што мне трэба на нешта абапірацца. Але крэсла мне так і не далі. Нас паставілі тварам да сцяны, сказалі пакласці рукі на сцяну. Проста нейкая нахабства. Раней такога я не бачыла ў дачыненні да сябе, пажылога чалавека.

Нас, палітычных, аддалі зусім маладым міліцыянтам - хлопцам гадоў 25-28. У мяне склалася ўражанне, што яны ўпершыню чулі беларускую мову - яны вельмі смяяліся над прозвішчам адной затрыманай п'янай жанчыны - Лапцянок. Міліцыянты шчыра смяяліся са звычайных беларускіх прозвішчаў.

Са здзекам пыталіся, чаму мы шануем памяць Міхаіла Жызнеўскага. Я сказала: таму што ён герой. Тады міліцыянты спыталі, якое ён мае дачыненне да Беларусі. Мы адказалі на гэта, што Міхаіл памёр за свабоду Украіны, а свабода Украіны - гэта і свабода ад маскоўскага іга. На гэта міліцыянт сказаў, што Беларусь ніколі не была самастойнай дзяржавай.

На мяне раней ніколі не лаяліся матам. Учора ж на мяне лаяліся, называючы розныя геніталіі, абражалі ў сэксуальным плане. І рабіў гэта малады хлопец. Гэта было вельмі непрыгожа. У канцы ён сказаў, што з мяне сыплецца пясок і што ён можа асабіста мяне закапаць. Пачуўшы гэта, я папрасіла жанчыну, якая была разам са мной у аддзяленні, каб яна была сведкай на судзе за пагрозу фізічнай расправы. Пратакол за несанкцыянаваны пікет я не падпісала, спаслаўшыся на тое, што на чужой мове не разумею», - распавяла актывістка.

Актывістку сёння судзяць у судзе Цэнтральнага раёна Менска.

Нагадаем, учора споўніўся год з дня гібелі на Майдане ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызнеўскага. У Менску прайшла акцыя памяці беларуса. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі, выканалі гімн «Магутны Божа» і гімн Украіны, затым прыехала міліцыя і ўсіх затрымала.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках