5 сакавiка 2024, aўторак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антынаркатычны дэкрэт парушыў працу беларускіх плацежных сістэм

20
Антынаркатычны дэкрэт парушыў працу беларускіх плацежных сістэм

МТС Грошы, Belqi, QIWI і W1 Bel прыпынілі плацяжы.

Праект ААТ «Белгазпромбанк» і СТАА «Мобильные ТелеСистемы» «МТС Деньги» з 1 студзеня 2015 года часова прыпыніў працу. Пра гэта паведамляе прэс-служба банка. Сэрвіс падаваў магчымасць для абанентаў МТС ажыццяўляць плацяжы з выкарыстаннем асабовага рахунку мабільнага тэлефона, піша Electroname.

Не адкрываюць і не праводзяць ідэнтыфікацыю кашалькоў з пачатку года ў сістэме Belqi ад ААТ «Приорбанк». Прэс-служба сістэмы паведамляе, што новыя карыстальнікі змогуць скарыстацца сэрвісам толькі пасля праходжання працэдуры ідэнтыфікацыі ў банку. Для тых, у каго кашалькі ў сістэме былі зарэгістраваныя ў мінулым годзе, ёсць час да 1 сакавіка. Потым кашалькі будуць замарожаныя.

Аналагічныя патрабаванні выставіла плацежная сістэма W1 Bel ад ЗАТ «ИнтерПэйБанк».

Аб часовым прыпыненні прыёму плацяжоў праз тэрміналы QIWI ў паслугах папаўнення электронных кашалькоў аб'явіла СТАА «ОСМП БЕЛ» (QIWI Belarus). Аб аднаўленні магчымасці прыёму плацяжоў у дадзеных паслугах будзе паведамлена дадаткова.

Аб прыпыненні працы паведаміла сістэма мабільных плацяжоў iPay ад ААТ «Паритетбанк». WebMoney (гарант сістэмы ў Беларусі ААТ «Технобанк») і EasyPay («Белгазпромбанк») таксама ўвялі прадугледжаныя антынаркатычным дэкрэтам абмежаванні.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб неадкладных мерах супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў».

Дэкрэтам уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя ўладальнікаў электронных кашалькоў, створаных у электронных аплатных сістэмах, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі (незалежна ад памераў сум электронных грошай, якія лічацца ў такіх электронных кашальках). Асобы, якімі на дату ўступлення ў сілу Дэкрэта ўжо адкрытыя названыя кашалькі, абавязаныя да 1 сакавіка 2015 года прадставіць у банк альбо iншую арганiзацыю, якая адкрыла электронны кашалёк, дакументы, неабходныя для правядзення ідэнтыфікацыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках