20 красавiка 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: Калі не дадуць працу за $500, абяцаных Лукашэнкам, буду галадаць

39
Юры Рубцоў: Калі не дадуць працу за $500, абяцаных Лукашэнкам, буду галадаць

Палітвязень абвясціў аб намеры распачаць галадоўку, калі на «хіміі» яму не забяспечаць працу за абяцаную дыктатарам зарплату.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую зрабіў Юры Рубцоў, піша «Салiдарнасць».

«5 студзеня 2015 супрацоўнік папраўчай установы адкрытага тыпу №7 прапанаваў мне ўладкавацца на працу з заробкам у памеры 5 мільёнаў рублёў у месяц. Улічваючы, што такі заробак меншы за абяцаны Аляксандрам Лукашэнкам у 2010 годзе памер у эквіваленце 500 даляраў і значна ніжэйшы за дэклараваны цяпер сярэдні заробак у краіне ў памеры 600 даляраў, то я вымушаны быў адмовіўся ад такой працы.

У прыватнай гутарцы супрацоўнік установы прызнаўся, што заробку ў 600 даляраў у пераліку ў Пружанскім раёне няма. Аднак гэта не перашкодзіла яму ўзяцца за складанне дакументаў, якія сведчаць аб маёй адмове ад працы. Вядома, прычыны маёй адмовы не пазначаныя.

Гэта і прымусіла мяне зрабіць афіцыйную заяву. Яшчэ раз пацвярджаю: я не адмаўляюся ад працы. Але я не буду працаваць за ўбогае падабенства зарплаты.

Улічваючы цяжкі эканамічны стан краіны, я не патрабую высокага заробку, а ўсяго толькі роўнага сярэднестатыстычнаму ў краіне 600 далярам.

У выпадку адмовы накіраваць мяне на такую працу я абвяшчу з 22 студзеня бестэрміновую галадоўку», - кажа палітвязень.

Юры Рубцоў паведаміў, што яго адпраўлялі працаваць у адзін з калгасаў кіроўцам, і што заробак 5 мільёнаў - гэта толькі на словах, бо на паверку людзі атрымліваюць прыкладна 3 мільёны або нават менш.

Са слоў актывіста, прапанаваная аўтамашына не прайшла тэхагляд. Да таго ж адміністрацыя ўстановы забірае пад замок не толькі пашпарт, але і пасведчанне кіроўцы, каб не пакідалі «хімію» самавольна. Паказваць трэба не сведчанне, а паперку, якую выдае начальнік наўзамен канфіскаваных дакументаў.

Юры Рубцоў расказаў таксама, што з пошты яму прыйшло паведамленне пра пасылку. Аднак без пісьмовай заявы за тэрыторыю спецкамэндатуры нікога не пускаюць, а ён прынцыпова зарокся пісаць заявы і падпісваць хоць нейкія дакументы.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суддзя Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцяховіч пакарала актывіста «хіміяй» тэрмінам 2,5 года, год адразу скарацілі паводле амністыі. Праваабаронцы заўважалі, што судовы працэс у справе Рубцова праходзіў са шматлікімі парушэннямі і што сапраўднай прычынай пераследу актывіста стала яго палітычная актыўнасць. Пасля абвяшчэння прысуду праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яго палітычным зняволеным. Цяпер Рубцоў адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках