4 траўня 2024, Субота, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Рэформы ў эканоміцы абсалютна непрымальныя

69
Лукашэнка: Рэформы ў эканоміцы абсалютна непрымальныя

Дыктатар мяркуе, што рэформы ў эканоміцы не патрэбныя, а трэба проста прадаць тавар «добрым коштам».

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 30 кастрычніка падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл краіны, распавёў, як ён разумее сутнасць эканамічных рэформаў, паведамляе БелТА.

«Хачу падкрэсліць: мы знаходзімся ў няпростай сітуацыі, таму не атрымаецца падмяніць рэальную працу ў эканоміцы нейкімі рэформамі (у тым ліку радыкальнага характару), якія абсалютна непрымальныя, асабліва ў крызісны перыяд», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, трэба цвёрда разумець, што рэформы палягаюць у тым, каб вырабіць якасны тавар і прадаць яго за добрыя грошы.

«Не важна што мы будзем вырабляць і прадаваць. Важна, каб прадаць, і пажадана добрым коштам. Вось гэта і ёсць сутнасць рэформы», - падкрэсліў дыктатар.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках