13 траўня 2024, панядзелак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты параўналі кошты ў Беларусі, Польшчы ды Літве

12

Найбольш «лёгкім» спажывецкі кошык быў у Польшчы: там кошты асноўных прадуктаў харчавання самыя нізкія.

Апынуўшыся ў Польшчы ды Літве, карэспандэнты Onliner.by наважылі праверыць кошты асноўных прадуктаў харчавання і параўнаць іх з беларускімі.

Перад тым як параўнаць цэннікі, журналісты задалі некалькі пытанняў жыхарам Беластока і Вільні: колькі грошай яны трацяць на прадукты і ці адчулі падаражанне?

Ірына, былая мянчанка, жыве ў Польшчы пяць гадоў і прызналася шчыра: яе, прадстаўніцу сярэдняга (з польскіх мерак) класа, кошты ў крамах не хвалююць:

- Я не з тых, хто паедзе ў гіпермаркет на іншы канец горада, каб схапіць штосьці на зніжках. Калі іду па прадукты, гляджу не на цэннікі, а на якасць і марку. Цяпер наша сям'я арыентаваная на экалагічныя прадукты. Малако стараюся браць у «млекаматах». Там яно натуральнае, фермерскае, сапраўды кісне. І пах у яго ёсць. Такія апараты стаяць на многіх вуліцах. Зручна! Што тычыцца крамаў, у мяне Lidl пад бокам, там усё нядорага. Людзі ж у Беластоку кажуць, што ў гэтым сезоне многае падаражэла. Гэта няпраўда, што інфляцыя тут нулявая. Палякі скардзяцца: жыццё даражэе, а заробкі не растуць. У рэгіёне, напэўна, блізу $650 цяпер сярэдні заробак. Гэта чыстымі.

Валдзіс жыве ў Вільні, працуе ў інтэлектуальнай сферы і таксама прылічае сябе да сярэдняга класа. Калі ў сталіцы Літвы на рукі людзі атрымліваюць нешта блізу €600-650, то ў яго амаль удвая больш. Валдзіс кажа:

- Пасля пераходу на еўра падаражэлі хутчэй паслугі, а не прадукты. Гэта адчуваецца. Выраслі кошты ў цырульнях, забаўляльных цэнтрах, кавярнях. Лічбы акруглілі ўсё ж такі не на карысць пакупнікоў. А наконт прадуктаў, наадварот, штосьці нават патаннела: алей, малако. Стала больш таннага польскага імпарту. Звычайным людзям на руку і крызіс у стасунках з Расеяй, эмбарга, якое ўвялі расейцы. Цэннік па асобных пазіцыях адчувальна ўпаў. Так, у Польшчы многае танней. Але я не сказаў бы, што літоўцы зайздросцяць палякам. Сярод маіх знаёмых у Вільні ніхто не ездзіць за пакупкамі ні ў Аўгустаў, ні тым больш у Беласток. Гэта ваш «рай». Ездзяць тыя, хто жыве бліжэй да мяжы, але ў сталіцы такой моды няма. Навошта марнаваць час і паліць бензін, калі, вядома, ты не вязеш фургон з парашком і каўбасой?

У Вільні ў людзей іншая мода. Усе літоўцы палююць на акцыі. Вельмі мала лаяльных пакупнікоў, якія заязджаюць толькі ў Rimi або толькі ў Maxima. Большасць глядзяць у інтэрнэце, на што зніжкі сёння, і едуць туды. А акцыі бываюць вельмі і вельмі прывабныя.

На ежу мая сям'я траціць шмат - напэўна, каля паловы майго заробку. €500 папросту за месяц аддаём. Выбіраем пры гэтым не самае таннае, вядома, а тое, што падабаецца.

Да швэдскага сацыялізму, да якога імкнецца Літва, ёй пакуль далекавата. Зрэшты, гэта іх праблемы. Прасачыць нашы можна, зірнуўшы на шыльду ніжэй. Кошты пераведзеныя для выгоды ў беларускія рублі паводле актуальнага курсу Нацбанку Беларусі. Акцэнт зроблены на гародніне: восень усё ж такі. Высновы рабіце самі (бо ёсць яшчэ вяртанне ПДВ і tax free).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках