Кінакрытыкі назвалі найлепшыя фільмы 2015
1- 2.12.2015, 21:19
- 8,981
Нацыянальная рада кінакрытыкаў ЗША назвала найлепшыя кінастужкі 2015 года.
Фільмам года прызнаны постапакаліптычны баявік "Вар'яцкі Макс - 4: Дарога лютасці" з Томам Хардзі і Шарліз Тэрон у галоўных ролях. Раней стужку назвалі найбольш пампаваным фільмам лета - у перыяд з чэрвеня да верасеня 2015 яе запампавалі 22,9 мільёна разоў ва ўсім свеце, піша korrespondent.net.
Найлепшым рэжысёрам быў прызнаны аўтар "Марсіяніна" Рыдлі Скот. Галоўную ролю ў фільме выканаў Мэт Дэйман, які ўвасобіў на экране інжынера і біёлага Марка Уотні. Фільм выстаўлены на атрыманне прэміі "Залаты глобус" у катэгорыі "камедыі і мюзіклы".
У намінацыях "Найлепшы актор" і "Найлепшая акторка" перамаглі Мэт Дэйман (за ролю ў "Марсіяніне") і Бры Ларсан (за ролю ў "Пакоі").
У намінацыі "Найлепшы замежны фільм" атрымала перамогу вугорская кінастужка "Сын Сола" дэбютанта Ласла Немеша.
Таксама быў названы найлепшы анімацыйны фільм гэтага года - ім стаў мультфільм "Галаваломка".
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 5 студзеня 2016 года.