Пад Менскам сутыкнуліся два МАЗы
5- 13.02.2015, 11:20
- 9,378
У выніку здарэння пацярпеў кіроўца аднаго з грузавікоў.
Пад Менскам у вёсцы Крывое Сяло сутыкнуліся два грузавікі МАЗ. Аварыя адбылася ўвечары 12 лютага. Пусты грузавік бокам сутыкнуўся з іншым грузавіком, які быў нагружаны пяском, паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС.
Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента «Халматра» з аўтамабіля «МАЗ», гружаным пяском, дэблакавалі кіроўцу ААТ «Белдартранс». Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з папярэднім дыягназам «закрыты пералом правай галёнкі». Кіроўца другога аўтамабіля «МАЗ» з Нясвіжа не пацярпеў.
Фота: МНС