У сёмзе «Санта-Брэмар» знайшлі небяспечныя бактэрыі
13- 17.02.2015, 9:05
- 14,591
Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду РФ выявіла ўзбуджальніка небяспечнай харчовай інфекцыі ў сёмзе беларускай кампаніі «Санта Брэмар».
Гаворка ідзе пра бактэрыі лістэрыі. Яны знойдзеныя ў філе слабасалёнай сёмгі «Санта Брэмар», паведамляе ТАСС.
У сувязі з выяўленнем бактэрыі ўзмоцнены лабараторны кантроль за пастаўкамі прадукцыі беларускай кампаніі з 13 лютага 2015 года.
Раней у лютым Рассельгаснагляд выявіў лістэрыі ў рыбнай прадукцыі іншага беларускага прадпрыемства - «Чызмасцер».
У пятніцу на беларуска-расейскай мяжы быў забаронены ўвоз астуджанай ялавічыны «Слонімскага мясакамбіната» масай 16,5 тон.