23 снежня 2024, панядзелак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: Байкот - адзіны спосаб сказаць Лукашэнку «не»

13
Юры Рубцоў: Байкот - адзіны спосаб сказаць Лукашэнку «не»

Палітвязень упэўнены, што заклікаць людзей ісці на выбары нельга.

Гомельскі грамадскі актывіст Юры Рубцоў, які адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна нібыта за абразу менскага суддзі, выказаў charter97.org сваю ўпэўненую пазіцыю наконт будучых выбараў: удзельнічаць і агітаваць людзей прыходзіць на выбары катэгарычна нельга, бо менавіта гэтага і хоча Лукашэнка.

- Я хачу сказаць, што маюць рацыю Саннікаў, Севярынец, маюць рацыю усе тыя, хто прапанаваў байкатаваць гэтыя выбары. У іх браць удзелу нельга. Спосаб адзін - байкот! Не прыйшоўшы на ўчасткі, можна сказаць «не» Лукашэнку.

У выбарах удзельнічаць нельга! Мы павінны паставіць умовы: трэба патрабаваць скасавання ўнясення змяненняў у выбарчы кодэкс, патрэбен празрысты падлік галасоў, трэба патрабаваць эфіру для ўсіх палітычных сіл на цэнтральных каналах беларускага тэлебачання, мінімум гадзіну ў дзень. Гэта абавязкова! І вядома мы павінны патрабаваць скасавання працоўных кантрактаў, таго ўзаконенага рабства, якое ўведзенае ў нашай краіне. Гэта трэба паўтараць дзень за днём.

- Вы размаўляеце з людзьмі, з якімі разам адбываеце пакаранне? Тлумачыце ім гэта?

- У мяне тут адзін зняволены спытаў: чаго вы, апазіцыя, дамагаецеся? Калі я хацеў яму расказаць пра дэмакратыю, свабоду слова, я паглядзеў яму ў вочы і зразумеў, што ён не зразумее гэтага. І я сказаў яму наступнае: мы дамагаемся таго, каб нашы людзі жылі так жа добра, як у Швецыі, Нарвегіі, Нямеччыне, але наша ўлада ўпарта нас цягне ў бок Паўночнай Карэі.

Цяперашняе звальненне з работы, праекты законаў аб дармаедстве, аб падатках - гэта як раз яскрава пацвярджаюць. Улада ўяўляецца аднаасобным гаспадаром, манапалістам у сферы заканадаўства, у сферы прадстаўлення працоўных месцаў. Яна робіць сваю справу: зніжае заробкі людзям. Нядзіўна, што нават два гады таму заробак у два мільёны рублёў уважаўся за нікчэмны, а цяпер яны нават ужо не саромеюцца. Гэта тады, калі яны літаральна два месяцы таму абакралі людзей на 30%, ні ў каго не спытаўшы. У кожнай дэмакратычнай краіне пасля такой сітуацыі ўрад адразу ж падаў бы ў адстаўку. А ў нас па тэлевізіі і па радыё кажуць, які правільны крок зрабілі ўлады тым, што абясцэнілі беларускі рубель.

Я б хацеў звярнуцца да ўсіх інвестараў і бізнэсоўцаў: законы ў Рэспубліцы Беларусь, якія ўтрымліваюцца ў Канстытуцыі і ў іншых заканадаўчых актах - гэта ўсё толькі бачнасць, толькі словы на паперы. Сапраўды гэтак жа, як Пуцін падпісвае дамову з Украінай аб замірэнні, а потым не выконвае, гэтак жа законы дзейнічаюць у нас. Законы для ўлады не дзейнічаюць. Таму, перш чым адкрываць якую-небудзь справу ў Беларусі, трэба дваццаць разоў падумаць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках