На будоўлі ў Мазыры ўпаў кран
7- 23.02.2015, 21:36
- 12,164
Адна з разгляданых вэрсій - памылковыя дзеянні абслуговага пэрсаналу.
У суботу, 21 лютага, на будаўнічай пляцоўцы ў Мазыры адбылося надзвычайнае здарэнне.
- Удзень паступіла паведамленне пра тое, што адбылося падзенне стралы крана МКВС-100 (мантажны кран вусенны самаходны, грузападымальнасцю 100 тон). У выніку падзення стралы крана пацярпелых няма. Месца падзення стралы ачэпленае, праводзяцца мерапрыемствы для выяўлення прычын падзення стралы камісіяй Мазырскай інспэкцыі Гомельскай абласной управы Дзяржпрамнагляду, - паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси» са спасылкай на сайт МНС.
Цяпер высвятляюць прычыны падзення.