Барыс Нямцоў: Далей будзе Гаага
24- 25.02.2015, 18:20
- 60,747

У Надзеі Саўчанкі ўжо няма сіл стаяць, і яна можа памерці.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.
«Я разумею, што крамлёўскім садыстам, якія ў дэталях ведаюць, што адбываецца з Саўчанкай, прыносіць асаблівае задавальненне здзекавацца з яе, як у свой час здзекаваліся і давялі да смерці Магніцкага.
Я таксама разумею, што яе смерць прычыніцца да персанальных санкцый супраць Пуціна, бо аб вызваленні Саўчанкі яго прасілі усе, ад Мэркель да Парашэнкі.
Далей будзе Гаага. І вельмі пагадлівых. Забойцам не спагадаюць», - напісаў Нямцоў.
Лётчыца Надзея Саўчанка была выкрадзеная баевікамі ў Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да загубы расейскіх журналістаў. Таксама ў Расеі ўкраінскую лётчыцу абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы.
26 кастрычніка 2014 года на пазачарговых парламенцкіх выбарах Саўчанка была абраная народным дэпутатам паводле спісу партыі «Бацькаўшчына». Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЭ.
15 снежня Саўчанка абвясціла галадоўку.
10 лютага Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін арышту Саўчанкі да 13 траўня.
Фота: yarnovosti.com