28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт РФ адмовіўся вызваляць Саўчанку

3
Следчы камітэт РФ адмовіўся вызваляць Саўчанку

Чуткі пра ейнае хуткае вызваленне са следчага ізалятара ў СКР называюць неабгрунтаванымі.

У Следчым камітэце Расеі заявілі аб наяўнасці неаспрэчных довадаў вінаватасці ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка міністэрства Уладзіміра Маркіна.

Маркін нагадаў, што Надзея Саўчанка абвінавачваецца ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства - саўдзел у забойстве журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына, піша Lenta.ru.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што падчас менскіх перамоваў з украінскай стараной не абяцалі яе вызваленне.

Са слоў Пяскова, гэтае пытанне ўздымалася падчас перамоваў, але Уладзімір Пуцін паўтарыў ужо выказаную раней пазіцыю, што пастанова ў дачыненні да Саўчанкі будзе прынятая ў судовым парадку.

10 лютага Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін яе ўтрымання пад вартай да 13 траўня. Падставай для гэтай пастановы сталі асцярогі следства, што знаходзячыся на волі, Саўчанка можа пакінуць тэрыторыю Расеі.

32-гадовая Надзея Саўчанка ваявала на ўсходзе Украіны ў складзе ўкраінскага дабравольніцкага батальёна "Айдар". У чэрвені 2014 яна трапіла ў палон прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік. 8 ліпеня стала вядома, што Саўчанка знаходзіцца ў Варонежскім следчым ізалятары, пазней яе перавезлі ў Маскву.

У РФ Саўчанку абвінавачваюць у прыянні ў забойстве расейскіх журналістаў УДТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына, якія загінулі на ўсходзе Украіны летам 2014 года падчас абстрэлу. Паводле версіі следчых, лётчыца пры гэтым выконвала функцыі карэктоўшчыцы агню. Самая яна ўсе абвінавачванні катэгарычна адхіляе.

У канцы студзеня на Саўчанку завялі другую справу, абвінаваціўшы ў незаконным перасячэнні мяжы. Пры гэтым Саўчанка запэўнівае, што яе завезлі ў Расею гвалтам. Паводле ейных слоў, невядомыя надзелі ёй на галаву торбу і ў кайданках пасадзілі ў аўто, а затым павезлі ў невядомым кірунку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках