Мінчанка: Другі дзень спрабую дазваніцца ў 40-ю паліклініку
- 22.09.2026, 15:58
Трубку ў установе аховы здароўя проста не бяруць.
Мінчанка olenka_verigo99 падзялілася ў Threads сваімі ўражаннямі пра беларускую «бясплатную медыцыну».
«Абажаю гэта: «У нас бясплатная медыцына!» — піша яна. — Другі дзень спрабую дазваніцца, проста дазваніцца ў 40-ю паліклініку, каб нават ужо не запісвацца — дзе там, а проста даведацца хаця б графік прыёму ЛОРа.
Трубку не бяруць. Добра, працягну далей сваё лячэнне ў прыватным медыцынскім цэнтры. Гнілая была спроба адчуць бясплатную медыцыну».
Жыхары Мінска неаднаразова паведамлялі пра вялікія чэргі або адмову выклікаць лекара ў беларускіх установах аховы здароўя. Напрыклад, учора пацыентка расказала пра тое, што ёй (адмовіліся выклікаць хірурга Мінчанка з ацёкам Квінке сем гадзін чакала хірурга ў бальніцы) у той час, як яна знаходзілася ў цяжкім стане.