2 траўня 2024, Чацвер, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарку Звязу палякаў дзве гадзіны дапытвалі следчыя

5
Лідарку Звязу палякаў дзве гадзіны дапытвалі следчыя

Анжаліку Борыс больш за дзве гадзіны дапытвалі следчыя ў Гродзенскім камітэце дзяржаўнага кантролю.

Супрацоўнікаў праваахоўных органаў цікавіла, на якія грошы існуе арганізацыя і якія кантакты прадстаўнікі польскай меншасці маюць за мяжой, перадае «Радыё Рацыя».

Са слоў Анжалікі Борыс, улады спрабуюць абвінаваціць прадстаўнікоў Звязу палякаў у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

- Дзесяць гадоў такіх пытанняў не было. І вось на дзясяты год мы маем пытанні. Рабілі запыт у Міністэрства юстыцыі, што мы дзейнічаем ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Галоўнае - гэта мая чыннасць, мая дзейнасць і дзейнасць Звязу палякаў у галіне народнай адукацыі і культуры. І гэта паслужыла падставай для таго, каб распачаць справу, паводле якой праходжу, бо ўжо звярталіся да Міністэрства юстыцыі, дык гэта даволі паважная справа, - сказала яна.

У Беларусі на гэты момант дзейнічаюць два Звязы палякаў. Дзяржаўнай арганізацыяй кіруе Мечыслаў Лысы, а іншым звязам, непрызнаным дзяржавай - Мечыслаў Яскевіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках