Жодзінскае «Тарпеда» -БелАЗ падпісала кантракты з двума ўкраінскімі легіянерамі
2- 9.02.2015, 11:36
- 4,315
Клуб падпісаў кантракты з украінскімі легіянерамі, якія знаходзіліся на праглядзе - Вячаславам Сердзюком і Аляксандрам Максімавым.
Абаронца Сярдзюк (1985 г.н.) раней гуляў за «Днепр» (Днепрапятроўск), «Нафтавік-Укрнафта» (Ахтырка), «Крыўбас» (Крывы Рог), «Арсенал» (Кіеў), а таксама за беларускі «Гомель» , Паўабаронца Максімаў (1985 г.н.) выступаў за «Металіст» (Харкаў), «Харкаў», «Дняпро» (Днепрапятроўск), «Крыўбас» (Крывы Рог), «Арсенал» (Кіеў), «Металург» (Запарожжа) , «Севастопаль» і «Алімпік» (Данецк). Станавіўся сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы 2006 года, выклікаўся ў нацыянальную зборную Украіны.
Аб падпісанні кантрактаў паведамляе афіцыйны сайт чорна-белых.