23 траўня 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Еўразвязу ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расеі

12
Краіны Еўразвязу ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расеі

Пытанне ўваходжання санкцый у дзеянне будзе разгледжанае ў наступны панядзелак.

Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ ухвалілі новыя санкцыйныя захады супраць Расеі. Уваходжанне санкцый у дзеянне пакуль адкладзенае.

Пра тое, што кіраўнікі МЗС ЕЗ ухвалілі санкцыі супраць Расеі, заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіюс, паведамляе Reuters. Са слоў Фабіюса, пытанне аб уваходжанні санкцый у дзеянне будзе разгледжанае ў наступны панядзелак. Кіраўнік французскага МЗС адзначыў, што на пастанову кіраўнікоў МЗС ЕЗ паўплывае тое, ці пройдзе запланаваная на 11 лютага ў Менску сустрэча ў «нармандскім фармаце» (з удзелам кіраўнікоў Расеі, Нямеччыны, Францыі і Украіны) і да якіх вынікаў гэта прывядзе. Як раней паведамляла крыніца агенцтва, у санкцыйны спіс увойдуць 19 грамадзян (у тым ліку, пяцёра расейцаў) і дзевяць арганізацый (з іх адна - расейская). Высокапастаўленых асоб, са слоў крыніцы Reuters, сярод іх няма, піша РБК.

Напярэдадні газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах паведамляла, што канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на перамовах у Маскве прыстрашыла прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ўвядзеннем новых санкцый, якія маюць на мэце пашырэнне спісу расейскіх кампаній, чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, чые замежныя рахункі будуць замарожаныя. Мэркель патрабавала ад расейскага лідара ўхваліць прапанаваную Нямеччынай «дарожную карту» ва ўрэгуляванні на Украіне. Мэркель таксама заявіла, што ў выпадку, калі Расея не прыме мірны план, то Бэрлін не будзе перашкаджаць пастаўкам ва Украіну смяротнай зброі з ЗША.

Увечары 6 лютага ў Маскве прайшлі перамовы аб сітуацыі ва Украіне з удзелам Мэркель, Пуціна і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Аб пашырэнні санкцый кіраўніка МЗС ЕЗ дамовіліся яшчэ ў канцы студзеня. Акрамя таго, тады была прынятая пастанова аб падаўжэнні дзейных санкцый на паўгода. Тады ж кіраўнікі МЗС дамовіліся аб падрыхтоўцы новых магчымых захадаў у дачыненні да Расеі. Абмеркаванне чарговага пакета санкцый у дачыненні да Расеі было ініцыяванае кіраўніцай еўрапейскай дыпламатыі Федэрыкай Магерыні ў сувязі з абстрэлам Марыупаля 24 студзеня, у выніку якога загінулі 30 мірных жыхароў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках