Пры сутыкненні гелікоптэраў у Аргенціне загінулі прызёры Алімпіяды
- 10.03.2015, 10:36
- 9,123
У Аргентыне пры сутыкненні двух гелікоптэраў загінулі французскія алімпійцы.
У выніку аварыі загінулі 8 чалавек. Пра гэта гаворыцца на сайце Елісейскага палаца (афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Францыі), піша «Корреспондент».
Сярод ахвяр была чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года ў плаванні Каміль Мюфа, бронзавы прызёр Гульняў-2008 баксёр Алексіс Вастэн і знакамітая яхтсмэнка, чэмпіёнка гонкі Route du Rhum Фляранс Арто.
Адзначым, са слоў сакратара ў пытаннях бяспекі правінцыі Ла-Роха Сэсара Ангулу, інцыдэнт адбыўся ўдзень 9 сакавіка паблізу Віл'я-Кастэль амаль за 2000 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса.
Фота: AP