Імя новага рэктара ЕГУ назавуць у пачатку красавіка
2- 17.03.2015, 14:53
- 3,761
На канец сакавіка прызначанае паседжанне Кірознай рады ўніверсітэта, яна павінна выбраць рэктара з прапанаваных кандыдатур.
Дата прызначэння новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Літва) неаднаразова пераносілася. Як паведамілі «Еўрарадыё» ў ЕГУ, новы тэрмін прызначаны на пачатак красавіка.
«Кіроўная Рада ЕГУ цяпер знаходзіцца ў завяршальнай стадыі разгляду кандыдатаў на пасаду рэктара. Улічваючы сур'ёзнасць пытанняў, звязаных з ягоным прызначэннем, Рада прыняла пастанову сустрэцца асабіста, каб разгледзець рэкамендацыі. Гэтая сустрэча адбудзецца ў канцы сакавіка, і пастанова GAPO (Генеральная Асамблея саўладальнікаў) будзе абвешчаная ў першы тыдзень красавіка», - гаворыцца ў лісце віцэ-старшыні Кіроўнай рады ЕГУ Дэна Дэвідсана.
На гэты момант фаварытамі «выбарчай гонкі» на пасаду рэктара ўважаюцца амерыканец Дэвід Полік, які цяпер выконвае абавязкі рэктара, беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч і выкладчыца ЕГУ Таццяна Шчытцова.