14 лiстапада 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбар Барыса Нямцова

34
Выбар Барыса Нямцова

Лёсы лідараў апазіцыі ў нашых краінах падобныя.

З Барысам Нямцовым я пазнаёмілася ў 2012 годзе ў Вільні пасля ўцёкаў ад беларускага КДБ. Барыс тады прыйшоў на мой дзень нараджэння.

Перш за ўсё ён пайшоў на кухню да маёй мамы. Узяў за руку і спытаў: «Як Вы перажылі арышт дачкі?». Уважліва выслухаўшы, сказаў: «Мая мама таксама заўсёды за мяне хвалюецца. Просіць: адыдзі ты нарэшце ў бок. А я не магу».

Пасля гэтага Барыс яшчэ некалькі разоў прыязджаў у Вільню і Варшаву на сустрэчу з намі - былымі беларускімі палітвязнямі. Пасля «акцыі 6 траўня» ён сам стаў фігурантам крымінальнай справы, у ягонай кватэры прайшлі ператрусы. Задаваў нам шмат пытанняў. Слухаў вельмі ўважліва - было адчуванне, што ўнутрана рыхтуецца да турмы.

Памятаю, як мы сядзелі ўвечары за сталом у нашых агульных літоўскіх сяброў пад Вільняй. Я не ведаю, што мяне падштурхнула, але я сказала Барысу: «Ты падобны да нашага Віктара Ганчара. Вы абодва прыгажуны, яскравыя, моцныя. Але яго Лукашэнка выкраў і забіў. Баюся, што цябе ніхто ў турму саджаць не будзе. Калі ты не з'едзеш, цябе проста заб'юць. Такіх, як вы, няздары ненавідзяць. Лукашэнка зайздросціў Ганчару, а табе зайздросціць Пуцін. Вы ўсе атрымалі ад Бога, а яны сваё маюць толькі дзякуючы неабмежаванай уладзе».

Былы віцэ-прэм'ер Беларусі, экс-генэральны сакратар Эканамічнага суда СНД Віктар Ганчар

Былы віцэ-прэм'ер Беларусі, экс-генэральны сакратар Эканамічнага суда СНД Віктар Ганчар

Нямцоў разумеў небяспеку, але не да канца. Пераконваў мяне (сябе?), што «яго папярэдзяць у выпадку рэальнай пагрозы».

Але калі такі замоўца - зараней не папярэджваюць.

За гэтыя тры жудасныя дні я паразмаўляла з шмат якімі сябрамі Барыса. Усе знаходзяцца ў стане шоку. Усе разумеюць, што за цяперашнім рэжымам вінаватыя ў загубе Нямцова пакараныя не будуць. І Захад, мусіць, будзе асуджаць, але не будзе рабіць ніякіх захадаў, каб спыніць палітычныя забойствы. Еўрапейскімі бюракратамі будзе з'едзеная ўсялякая прымальная афіцыйная вэрсія.

Мы, беларусы, праз усё гэта ўжо праходзілі, калі забівалі нашых лідараў апазіцыі. І сёння ў беларускіх турмах, таксама як і ў расейскіх, сядзяць палітыкі і маладыя апанэнты рэжымаў, а чыноўнікі краін ЕЗ і ЗША прыязджаюць у Менск і Маскву дзеля «захавання міру ва ўсім свеце». Толькі пакуль яны дамаўляюцца з тыранамі, тыя забіваюць такіх як Барыс Нямцоў і Віктар Ганчар.

Так, шмат хто раіў Нямцову - з’язджай, ты зможаш захаваць сябе і зрабіць больш для радзімы за мяжой. Барыс сур'ёзна думаў пра ад'езд, але ён быў палітыкам і хацеў заставацца палітыкам менавіта ў Расеі. А яшчэ дзеці, якіх ён вельмі моцна любіў.

Але самае галоўнае, Барыс неяк мне сказаў: «Я не магу проста так адысці. На мяне спадзяюцца людзі».

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка charter97.org

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках